Пункты пропуску «Катлоўка» і «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы могуць закрыцца. Прапанова паступіла ад камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы. Такія меры павінны знізіць дзейнасць спецслужбаў Беларусі і Расіі, мяркуюць у камісіі.
Акрамя закрыцця пунктаў, камісія прапануе паступова скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначным памежным пункце «Кяна» і спыніць рух пешаходаў ды раварыстаў праз мяжу.
Канчатковае рашэнне па гэтых прапановах прыме ўрад Літвы.
вс