Афіцыйная Варшава будзе працаваць над тым, каб увесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі. Пра гэта сказаў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск пасля сустрэчы з прадстаўнікамі пратэстуючых фермераў.
«Мы будзем працаваць над тым, каб было ўведзенае эмбарга на расійскую і беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю», – паведаміў Туск.
Польскі прэм’ер адзначыў, што будзе размаўляць з лідарамі партый, якія ўваходзяць ва ўрадавую кааліцыю, каб іх пераканаць у прыняцці адпаведных рашэнняў.
Паводле Туска, еўрапейскі і польскі рынкі дэстабілізаваныя прадуктамі з Расіі і Беларусі. Польскі прэм’ер паведаміў, што будзе пераконваць кіраўніцтва еўрапейскіх краін да прыняцця адпаведных абмежавальных мер адносна беларускай і расійскай сельгаспрадукцыі.
вс