Беларуская Служба

Лукашысты затрымалі мінімум чатырох жыхароў Бярозы

04.03.2024 11:44
Статус і абвінавачанні, а таксама высунутыя затрыманым пакуль невядомыя.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

Супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі хапун у Бярозе Брэсцкай вобласці і затрымалі некалькі чалавек. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

На гэты момант дакладна вядома пра чатырох затрыманых – гэта мужчыны. У «пакаянных» відэа яны гавораць пра свой удзел у пратэстах 2020 года.

Статус і абвінавачанні, высунутыя затрыманым, пакуль невядомыя.

У канцы відэа апрычнікі рэжыму анансуюць новыя затрыманні: на відэа паказаныя аператыўныя здымкі затрымання некалькіх чалавек.

вс