Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла работу больш як 50 інтэрнэт-крамаў. У выніку выяўлена каля 40 парушэнняў. Суб’ектам гаспадарання, якія дапусцілі парушэнні, накіравалі 5 прадпісанняў і 34 рэкамендацыі наконт выпраўлення, паведамляе «Свабода».
Маніторынг паказаў, што часцей за ўсё парушаецца пастанова Савету міністраў № 31 «Аб зацвярджэнні Правілаў продажу тавараў пры ажыццяўленні дыстанцыйнага гандлю». Напрыклад, пакупнікоў не інфармуюць аб поўным найменні і месцы знаходжання юрыдычнай асобы або ІП.
Акрамя таго, анлайн-крамы не даводзілі звесткі аб умовах набыцця і аплаце тавараў, а таксама спосабах іх аплаты, дастаўцы тавараў, кошце і ўмовах аплаты.
Таксама ўстаноўленыя факты размяшчэння на галоўнай старонцы асобных інтэрнэт-крамаў рэкламы алкагольнага напою, якая змяшчае выяву напою і яго спажывецкага ўпакавання. Пры гэтым рэкламадаўца не ёсць вытворцам алкагольных напояў. Такім чынам, названая рэклама забаронена.
Аналагічныя парушэнні дапушчаныя і ў рэкламе тытунёвых вырабаў, нетытунёвых нікатыназмяшчальных вырабаў, вадкасцяў для электронных сістэмаў курэння на інтэрнэт-рэсурсе суб’екту гаспадарання, які не быў вытворцам і (або) імпарцёрам такіх тавараў.
аз