Беларуская Служба

З'явіўся ўказ аб пераводзе беларускіх дзяржорганаў на працу ў ваенны час

04.03.2024 17:30
Яшчэ адна навіна – прысваенне вайсковых званняў тым, хто не служыў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Zerkalo.io/Tut.by

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу», паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на прэс-службу палітыка.

Дакумент удасканальвае парадак пераходу работы арганізацый з мірнага на ваенны час. Таксама рэгламентуюцца пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння структур пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспекі з улікам змянення ваенна-палітычных умоў.

У новы ўказ уключылі шэраг дзяржорганаў. Туды трапілі Усебеларускі народны сход, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, а таксама Канстытуцыйны і Вярхоўны суды.

Яшчэ адна навіна – прысваенне вайсковых званняў тым, хто не служыў. Гэтая магчымасць распаўсюджваецца на кіраўнікоў дзяржорганаў, а таксама шэрагу арганізацый пасля ўвядзення ваеннага становішча.

Новы ўказ, як мяркуецца, дапаможа рэжыму Лукашэнкі забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час.

аз

36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў

04.03.2024 14:27
Праз год пасля вынясення прысуду FIDH,OMCT і іншыя арганізацыі зноў выказваюць сваю сур'ёзную занепакоенасць лёсам палітвязняў.