Беларуская Служба

Беларусь дазволіла ўезд у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з ЕС фурам з усіх краін ЕАЭС

05.03.2024 11:15
Еўрасаюз з 9 красавіка 2022 года забараніў беларускім перавозчыкам перамяшчаць грузы аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарmarkusspiske/pixabay.com/CC0

Беларусь дазволіла ўязджаць у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з Еўрасаюзам перавозчыкам з усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, вынікае з пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый № 8 ад 16 лютага, паведамляе «Позірк».

Калі базавая пастанова Мінтранса (21 лістапада 2023 года) дазваляла праводзіць «грузавыя аперацыі і (або) перачэпку» толькі зарэгістраваным у Беларусі і Расіі «грузавым аўтамабілям і цягачам», то цяперашні дакумент, апублікаваны 5 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дадае да гэтага пераліку астатнія краіны ЕАЭС – Арменію, Казахстан і Кыргызстан.

Рашэнне ўзгоднена з Дзяржаўным мытным камітэтам.

У рамках абмежавальных мер у дачыненні да РФ за вайну супраць Украіны і ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі Еўрасаюз з 9 красавіка 2022 года забараніў беларускім перавозчыкам перамяшчаць грузы аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам.

У адказ на гэта ўлады ў Мінску з 16 красавіка таго ж года забаранілі перамяшчэнне зарэгістраваных у ЕС цягачоў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусь. Выключэнне было зроблена для транспарту, які ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў адмыслова вызначаныя месцы для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі.

аз

Экспертка BEROC: Беларусы сталі больш эканоміць на ежы

04.03.2024 15:30
«Курс на дэдаларызацыю не прайшоў», – адзначыла эканамістка Віялета Панасевіч.