Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму»

15.03.2024 15:34
Беларусы ў краіне ды за мяжой адзначаюць Дзень Канстытуцыі, якая стала за часы лукашэнкаўскага кіравання палітвязням нумар 1 у Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Сёння, у дзень Канстытуцыі  ў Сейме Літвы праходзіць Канферэнцыя «Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформаў». Мерапрыемства прысвечанае абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі і 6 законапраектаў, падрыхтаваных у яе развіццё і дапаўненне. Агулам сабралася каля 70 удзельнікаў.

З вітальным словам на адкрыцці Канферэнцыі выступіла Святлана Ціханоўская. «У Беларусі больш за паўтары тысячы палітвязняў. Я б дадала да іх ліку і Канстытуцыю. Канстытуцыя – палітвязень нумар 1. Яна стала першай ахвярай рэжыму. Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму.

Беларусы добра разумеюць, што рэжым Лукашэнкі – гэта тупік. Аднак яны не заўсёды разумеюць альтэрнатыву. І яны прыходзяць да нас з пытаннем: якую Беларусь вы прапануеце?

Праект новай Канстытуцыі, які распрацоўвалі юрысты, палітолагі і праваабаронцы, – гэта адказ на запыт грамадства. Ціханоўская запрасіла беларусаў да ўдзелу ў працы над новай Канстытуцыяй, складаннем законапраектаў і будучымі рэформамі.

«Разам мы не толькі ўяўляем сабе новую Беларусь, але і закладваем яе падмурак», падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

юл