Беларуская Служба

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч

16.03.2024 11:51
На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч. У складзе УСУ ён служыў штурмавіком спецпадраздзялення.
        .
На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч.Фота з адкрытых крыніц.

«Аляксандр не быў абавязаны ваяваць за Украіну, неаднаразова паранены і кантужаны – мог з чыстым сумленнем дэмабілізавацца. Але Сашка не мог пакінуць сваё падраздзяленне і пабрацімаў. Разумеючы ўсе рызыкі: ішоў да канца – сапраўдны Воін. Лепшы з лепшых, боль невымоўны, няма слоў», – напісаў яго сябар Яраслаў Грышын у Facebook.

Па адукацыі Стасевіч быў гісторыкам, скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію. У складзе ВСУ ён служыў штурмавіком спецпадраздзялення.

mediazona.by/вх

Валеры Сахашчык: Мы назіраем поўнае спыненне дапамогі – два месяцы Украіна не атрымлівае а-ні-чо-га!

23.02.2024 15:30
Два гады ва Украіне ідзе вайна, гэта змяніла сітуацыю і ў рэгіёне агулам, і ў Беларусі непасрэдна. Паслухалі меркаванні прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і бяспецы Валерыя Сахашчыка пра найбольшыя праблемы на фронце, настроі ва ўкраінскім грамадстве, шанцы на перамогу.

Politico: Кіраўніца МЗС Фінляндыі не выключае ўводу войскаў ва Украіну

16.03.2024 11:02
Заходнія краіны, у тым ліку ЗША, не павінны цалкам выключаць магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну, калі сітуацыя там пагоршыцца, заявіла кіраўніца МЗС Фінляндыі Эліна Валтанен у інтэрв'ю выданню сайт Politico.