Беларуская Служба

Былы палітвязень Павал Пяскоў затрыманы чарговы раз

18.03.2024 11:13
Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павал ужо адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.
Павал Пяскоўфота: Вясна

У Маладзечне падчас чарговага праходжання адзнакі ў мясцовым РАУС быў затрыманы нібыта за парушэнне рэжыму былы палітвязень Павал Пяскоў.

Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павал ужо адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.

«Вясна» нагадвае, Павал – першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет.

Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

У лютым стала вядома, што Павал цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

ав/Вясна

У Брэсце «замініравалі» расійскае консульства, дзе ідзе галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ

17.03.2024 11:13
Гэта не паўплывала на ход галасавання.

Мінчука асудзілі за тое, што ён назваў «российской мразью» прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву

17.03.2024 15:27
Паводле яе, хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля здарэння.