Беларуская Служба

Вызначаная дата правядзення Усебеларускага народнага схода

18.03.2024 14:30
12 сакавіка ў Беларусі пачаўся працэс вылучэння кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага схода.
-
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка Авторство: Tatarstan.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=104553848

Першае паседжанне Усебеларускага народнага схода, які пасля зменаў у Канстытуцыю мае новыя паўнамоцтвы, адбудзецца 24-25 красавіка, паведаміў кіраўнік урада Беларусі Раман Галоўчанка.

Прэм’ер Беларусі нагадаў, што дэлегаты сходу разгледзяць новую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрыну краіны. Паводле яго, Усебеларускі народны сход будзе вызначаць святочныя і памятныя дні, ухвальваць кадравыя рашэнні.

12 сакавіка ў Беларусі пачаўся працэс вылучэння кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага схода (УНС). 290 дэлегатаў гэтага органа вылучаць мясцовыя саветы дэпутатаў рознага ўзроўню, яшчэ 400 – тэрытарыяльныя структуры і «суб’ектаў грамадзянскай супольнасці». Пры гэтым адна і тая ж асоба не можа быць кандыдатам у дэлегаты УНС ад «грамадзянскай супольнасці» і ад мясцовых саветаў дэпутатаў, нагадвае «Свабода».

Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС з'яўляецца «найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя». Максімальная колькасць дэлегатаў УНС – 1200, тэрмін іх паўнамоцтваў – пяць гадоў. Паседжанні УНС павінны праводзіцца не радзей, як адзін раз на год.

аз

Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму»

15.03.2024 15:34
Беларусы ў краіне ды за мяжой адзначаюць Дзень Канстытуцыі, якая стала за часы лукашэнкаўскага кіравання палітвязням нумар 1 у Беларусі.