Беларуская Служба

Следчы камітэт Беларусі распачаў завочнае следства яшчэ супраць 11 чалавек

18.03.2024 15:30
Спецыяльнае вядзенне справаў у Беларусі ўвялі для палітычных апанентаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой.
ІлюстрацыяFoto: Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле інфармацыі СК, завочна збіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь, паведамляе «Свабода».

Нагадваем, спецыяльнае вядзенне спраў у Беларусі ўвялі для палітычных апанентаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Яно прадугледжвае завочны суд для 34 складаў злачынства, пераважна залічаных у цяжкія і асабліва цяжкія.

Менавіта такім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Святлану Ціханоўскую (15 гадоў калоніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму). Сярод асуджаных завочна – таксама алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя.

аз


Суд прызнаў памерлага 9 гадоў таму Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народа

18.03.2024 12:30
Імя Уладзіміра Катрука называецца ў ліку тых, хто мае дачыненне да спалення беларускай вёскі Хатынь у 1943 годзе.