Паводле інфармацыі СК, завочна збіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь, паведамляе «Свабода».
Нагадваем, спецыяльнае вядзенне спраў у Беларусі ўвялі для палітычных апанентаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Яно прадугледжвае завочны суд для 34 складаў злачынства, пераважна залічаных у цяжкія і асабліва цяжкія.
Менавіта такім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Святлану Ціханоўскую (15 гадоў калоніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму). Сярод асуджаных завочна – таксама алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя.
аз