Беларуская Служба

Полк імя Каліноўскага пачаў уласную вытворчасць мінамётаў (ВІДЭА)

19.03.2024 07:03
Мінамёты ўласнай вытворчасці даўно выкарыстоўваюцца ў баях і, паводле байцоў, «паказалі сябе добра».
Баец Золтан расказвае пра распрацоўку Палка ім Каліноўскагакрыніца: bel.army

Полк імя Кастуся Каліноўскага гатовы пачаць выпуск уласных мінамётаў. Серыя выпрабаванняў першага мінамёта паспяхова была праведзеная яшчэ ў 2023 годзе, але толькі зараз байцы раскрылі некаторыя дэталі вытворчасці.

У штодзённай працы мінамёты выкарыстоўваюць усе падраздзяленні палка. Аднак, як і любая зброя, мінамёты маюць свой тэрмін дзеяння.

«З-за высокай інтэнсіўнасці баявых дзеянняў мы можам казаць пра тое, што існуе пэўны дэфіцыт мінамётаў. Знос ствалоў – галоўная праблема», – паведаміла прэс-служба палка.

Распрацоўка вайскоўцаў палка павінна часткова вырашыць гэтую праблему: закрыць уласныя патрэбы і менш залежаць ад паставак зброі.

«Наколькі мне вядома, такога ніхто не робіць. Была ўзятая наступная тэхналогія: ствол зрабілі «з нуля» са спецыяльнага сплаву для вайсковай тэхнікі; за аснову быў узяты чарцёж чэшскага мінамёта; апорная пліта і іншыя дэталі былі ўзятыя з савецкага мінамёта. Такі падыход дазваляе за невялікі час і сродкі вырабляць новыя мінамёты з дальнасцю стральбы да 7 кіламетраў», – расказаў пра тэхналогію вытворчасці мінамётчык з пазыўным Золтан.

Выпрабаванні зброі прайшлі паспяхова.

У прэс-службе Палка імя Кастуся Каліноўскага ўдакладнілі, што ўжо «створаная першая міні-серыя мінамётаў. Мінамёты ўласнай вытворчасці даўно выкарыстоўваюцца ў баях і, паводле байцоў, «паказалі сябе добра».

вс