На міжнароднай трасе М7, за 10 км ад КПП «Каменны Лог – Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы, з'явіўся блокпост.
Нясенне службы на блокпосце ажыццяўляюць вайскоўцы 19-й механізаванай брыгады, якія прыбылі ў Ашмянскі раён у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі, паведамляе «Беларускі гаюн».
Паводле інфармацыі Мінабароны Беларусі, вайскоўцы брыгады «высунуліся з раёна засяроджвання ў баявыя парадкі» і «прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач». Блокпост прыкрываюць замаскаваныя танк Т-72Б і баявая машына пяхоты БМП-2.
Аб праверцы машын, якія праязджалі праз блокпост, пакуль не паведамлялася.
Пад «баявым парадкам» маецца на ўвазе размяшчэнне падраздзялення для вядзення бою.
вс