Беларуская Служба

У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зняволення

19.03.2024 13:42
Высокі ўзровень захворванняў на сухоты ў вязняў фіксуецца ў параўнанні з лічбамі па ўсёй краіне агулам.
Zdjęcie rentgenowskie klatki piersiowej osoby chorej na gruźlicę
Zdjęcie rentgenowskie klatki piersiowej osoby chorej na gruźlicęWikimedia Commons/Jmh649

Пра гэта на адмысловай прэс-канферэнцыі заявіў намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру пульманалогіі і фтызіятрыі Аляксандар Бабчонак.

Паводле яго, павышаную рызыку развіцця сухотаў зазнаюць людзі з аслабленай імуннай сістэмай. Імавернасць развіцця актыўнай формы захворвання вышэйшая ў людзей з ВІЧ. Разам з тым прадстаўнік РНПЦ адзначыў, што ў Беларусі за апошнія гады дасягнута «значнае паляпшэнне эпідэмічнай сітуацыі па сухотах». За апошнія 10 гадоў узровень захворванняў знізіўся ўтрая.

У Беларусі сталі часцей хварэць на сухоты. З чым гэта звязана

Бабчонак адзначыў, што самае нізкае захворванне зафіксавана ў Менску – 8,3 чалавека на 100 тысяч насельніцтва, а самае высокае – у Гомельскай вобласці: 23,7 на 100 тыс. насельніцтва. Сярод дзяцей «вельмі нізкая колькасць» хворых, заявіў ён, «за мінулы год выяўлена толькі 22 выпадкі».

У 2024 годзе ад гэтай хваробы памерлі 88 чалавек.

У 2022 годзе палітвязень Павал Вінаградаў утрымліваўся ў аршанскай калоніі № 12, дзе лечаць хворых на сухоты. У лютым 2023-га з'явілася інфармацыя, што ён паправіўся.

svaboda.org/вх