Беларуская Служба

Выдавецтва Андрэя Янушкевіча пачало прадаваць электронныя версіі кніг

20.03.2024 12:28
Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах.epub і.mobi. 
:
Фота:bellit.info

На сайце выдавецтва «Янушкевіч» Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам.

Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах.epub і.mobi. Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце, Альгерд Бахарэвіч (дзве кнігі), Ганна Янкута («Час пустазелля»), Валер Гапееў («Вольнеры»), Сяргей Пляскач, а таксама класікі – Эрнэст Хэмінгуэй і Фрэнсіс С. Фіцжэралд.

bellit.info

нг