Па словах сына Аляксеева, у апошнія месяцы за мужчынам сачылі расійскія спецслужбы, а ў апошні час ён хацеў выехаць за мяжу.
«З бацькам размаўляў літаральна за некалькі дзён да яго забойства. У апошні час ён шукаў магчымасць выехаць за мяжу, бо з мінулага года РФ і РБ аб'ядналі вышуковыя спісы», – распавёў сын Аляксеева.
Ён адзначыў, што справа ў дачыненні да бацькі была заведзеная за дзень да яго гібелі, і называе афіцыйную версію ФСБ «цыркам, які быў наладжаны напярэдадні выбараў». Ён звяртае ўвагу, што на відэа ФСБ няма ні асобы, ні голасу падазраванага.
«Пабегалі, пакрычалі ў пустату, пастралялі па сценах, кадр з целам. Асабліва ў вочы кінулася: белы швэдар, светлы бетон навокал, а крыві няма. Ад кулявых яе заўсёды шмат», – заявіў сын Аляксеева.
49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі 6 сакавіка ў Карэліі супрацоўнікі ФСБ. Аляксееў – актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года. Паводле афіцыйнай версіі расійскага следства, Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманні і быў забіты. Затрымаць мужчыну хацелі ў рамках крымінальнай справы аб «падрыхтоўцы да тэракту» (ч. 1 арт. 30 ч. 1 арт. 205 КК РФ) якую на Аляксеева распачалі ў Карэліі ў той жа дзень.
ASTRA
нг