За двое сутак мігранты здзейснілі 242 спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта адбывалася ў раёне Белавежы, Дубічаў Царкоўных, Мельніка і Чарэмшы.
На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках памежнай службы, бачна, як нелегальныя мігранты напалі на супрацоўнікаў і іх аўтамабіль. Штодня адбываецца каля сотні спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.
Раніцай у эфіры Польскага радыё міністр унутраных справаў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі заявіў, што электронная агароджа на мяжы з Беларуссю будзе пашырана. Ён сказаў, што пралёты агароджы можна даволі лёгка рассунуць, а электронныя сістэмы працуюць недастаткова зладжана. Міністр падкрэсліў, што аналіз прапанаваных памежнікамі рашэнняў працягваецца і будзе завершаны ў пачатку красавіка. Тады інвестыцыі будуць рэалізаваныя.
IAR/нг