Пра гэта напісаў у Facebook лідар таксама ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў.
«Чакалі на волі ў нядзелю 17-га, бо ў гэты дзень сканчаліся 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак дагэтуль ён не на свабодзе. Родныя не ведаюць, дзе і што з ім. Спадзяюся, што ўсё добра і хутка будзе на волі», – напісаў Барысаў.
Дзмітрыя Кучука затрымалі 16 лютага, калі ён пайшоў ускладаць кветкі да расійскай амбасады ў сувязі са смерцю палітыка Аляксея Навальнага.
Дзмітрый Кучук заставаўся ў Беларусі і нават збіраўся вылучацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў, але ягоная ініцыятыўная група не была зарэгістраваная.
вх