У нямецкім горадзе Шорндорф 1 снежня прайшла цырымонія ўзнагароджання міжнароднай прэміяй імя Іагана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку.
Лаўрэатамі 2024 года сталі галоўны рэдактар беларускага партала Tut.by Марына Золатава і медыя ZanTimes, якое піша пра правы чалавека ў Афганістане. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Марына Золатава была затрыманая 18 мая 2021 года і ўжо 3,5 года знаходзіцца за кратамі. Суд прыгаварыў яе да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.
вс