Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што следства ў справе арыштаваных мужа і жонкі Аляксандра і Ірыны Лебедзь распарадзілася накласці арышт на ўсю іхную маёмасць. Такая ж сітуацыя ў Вольгі Аляшкевіч і Таццяны Палубок. У актывіста Ігара Хіневіча забралі ўсе наяўныя грошы. У выніку гэтых дзеянняў ягоная сям'я засталася без сродкаў да існавання.
Нагадаем, 30 кастрычніка ў Наваградку адбылася аблава сілавікоў на мясцовых жыхароў. Паводле навагрудчанаў, гэта былі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Некаторых затрыманых сілавікі самі ў іх тэлефонах падпісвалі на Тэлеграм-каналы, прызнаныя рэжымам экстрэмісцкімі. Пасля вобшукаў затрыманых адвозілі ў Гродна на допыт. Некалькіх чалавек адпусцілі, астатніх да суда пакінулі ў следчым ізалятары. З усіх бралі падпіску аб неразгалошванні. Да гэтага часу невядомая дакладная колькасць затрыманых
Як мінімум шэсць чалавек застаюцца пад вартай. Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы. Крыніцы паведамляюць, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу падазраюць арыштаваных у адміністраванні Тэлеграм-чату «Партызаны Навагрудка».
Суда ў справе чакаюць Вольга Аляшкевіч, Таццяна Палубок, Аляксандр і Ірына Лебедзі, Ігар Хіневіч. Імёны іншых затрыманых пакуль не раскрываюцца.
вс