На працягу лістапада ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш за 148 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» і тры разведвальныя дроны невядомага тыпу. Дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 10, 11, 12, 13, 14, 16, 19, 20, 22, 24, 25, 26, 27 і 28 лістапада, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
На працягу лістапада зафіксавана як мінімум тры выпадкі збіцця «Шахедаў» сіламі СПА УС Беларусі над Мазырскім раёнам - гэта адбылося 24 і 26 лістапада. Інфармацыі аб пашкоджаннях або ахвярах на зямлі ў выніку падзення БЛА не паступала.
Са 151 БПЛА за месяц:
82 вярнуліся ва Украіну і Расію;
66 зніклі;
тры збітыя збітыя.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расейскіх БЛА кшталту «Шахед» у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца, зазначае маніторынгавая група.
вс