Беларуская Служба

У Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю мінімум 11 чалавек з інваліднасцю застаюцца за кратамі ў Беларусі

03.12.2024 12:29
3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

Ён быў абвешчаны ААН у 1992 годзе для павышэння дасведчанасці і вызначэння мер, каб палепшыць сітуацыі людзей з інваліднасцю і забяспечыць іх роўнымі магчымасцямі.

Людзі з інваліднасцю — асобная ўразлівая група ў месцах зняволення. Каб у поўнай меры камунікаваць з навакольным асяроддзем, ім патрэбныя дадатковыя ўмовы, бо ўтрыманне ў зняволенні ўспрымаецца для чалавека больш жорсткім. Для гэтых людзей такія ўмовы часцей з'яўляюцца катаваннямі, чым для іншых.

На 3 снежня 2024 году вядома, што ў зняволенні ў Беларусі знаходзіцца мінімум 11 чалавек з інваліднасцю.

Вясна/ав