У новым відэароліку беларускія палітыкі, культурныя і грамадскія дзеячы разважаюць пра тое, што яднае беларусаў і беларусак:
«Мы дастойныя лепшага! Мы перакананыя, што толькі трымаючыся разам і абапіраючыся на агульныя каштоўнасці, беларусы і беларускі змогуць пераадолець любыя выпрабаванні. Мы ведаем, што сумленныя выбары будуць магчымыя толькі тады, калі ў краіну вернуцца незалежныя СМІ. Калі людзі, якіх несправядліва асудзілі за палітычныя погляды, выйдуць на волю. Калі ва ўсіх будуць роўныя магчымасці для ўдзелу ў выбарах, калі нашыя галасы палічаць сумленна.
Мы не пагаджаемся з тым, што прапануе нам Лукашэнка, і «супраць усіх» – гэта наш спосаб заявіць: мы не прымаем дыктатуру за норму».
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прапануюць ставіць галачку ў графе «супраць усіх» у выпадках, калі грамадзян будуць прымушаць прыходзіць на выбарчыя ўчасткі.