У Беларусі працягваецца збор выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах.
У прыватнасці, супрацоўнікам аршанскіх медычных установаў загадалі паставіць подпіс за Лукашэнку, паведамляе «Вясна».
У іншым выпадку начальства пагражае ім, што «будуць буйныя непрыемнасці». Больш за тое: медыкам не проста трэба паставіць подпіс, але і самім паклапаціцца пра гэта. Сябры ініцыятыўнай групы не пойдуць да іх — медыкі самі абавязаныя прыехаць у кіраўнічы офіс, каб паставіць свой подпіс у падтрымку Лукашэнкі.
Вядома, што ў Віцебску зборшчыкам подпісаў паставілі «норму»: у залежнасці ад памеру ўчастка, яны мусяць сабраць ад 150 да 300 подпісаў.
На фоне збору подпісаў па рэгіёне адбываюцца паездкі парламентарыяў і дэпутатаў па працоўных і вучэбных калектывах, на якіх чыноўнікі распавядаюць пра паспяховасць дзяржаўнай палітыкі.
Так, падчас сустрэчы з педагогамі Першамайскага раёну Віцебска дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Астапенка працытавала Лукашэнку і прапанавала прысутным «аддаць голас за кандыдата, якому яны давераць далейшы лёс дзяржавы».
У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прайшла сустрэча з парламентарыем Андрэем Балышам, які зноў жа цытаваў Лукашэнку, якая нібыта тлумачыць давер людзей да яго. Андрэй Балыш прачытаў цэлую лекцыю пра ролю Лукашэнкі ў развіцці аграпрамысловага комплекса.
Паводле падобнай схемы адбываюцца агітацыі ў іншых калектывах Віцебшчыны.
яс