Беларуская Служба

Лукашэнка не жартаваў пра пляцоўкі для «Арэшніка» ў Беларусі - Рыжанкоў

06.12.2024 13:21
«Я не думаю, што гэта жарт. Наогул усе словы Лукашэнкі трэба ўспрымаць вельмі сур'ёзна, нават калі яны ў такой манеры гаворацца».
Максім Рыжанкоўфота: Белта

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што Лукашэнка не жартаваў, калі казаў, што ў краіне ёсць пляцоўкі для зброі «Арэшнік», піша «Спутнік» 

«Я не думаю, што гэта жарт. Наогул усе словы Лукашэнкі трэба ўспрымаць вельмі сур'ёзна, нават калі яны ў такой манеры гаворацца», - зазначыў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў, адказваючы на адпаведнае пытанне СМІ.

Гаворачы аб саюзнай дамове аб бяспецы, якая сёння вынесеная на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета, Рыжанкоў падкрэсліў, што дакумент «задавальняе абодва бакі - і наш, і расійскі».

вс