Беларуская Служба

З Новага года ў Беларусі змяняюцца падаткі, грамадзянам прыйдзецца плаціць больш

08.12.2024 09:32
Змены скіраваныя на павелічэнне даходаў бюджэту дзяржавы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: fizkes/ Shutterstock

З 2025 года ў Беларусі ўступяць у сілу змены ў падатковым заканадаўстве. Будуць праіндэксаваныя шэраг падаткаў: зямельны, на нерухомасць, экалагічны і падаходны ў фіксаваных сумах на ўзровень інфляцыі (5,4%).

Падатак на нерухомасць

Стаўка для першай кватэры застаецца 0,1% ад разліковага кошту метра, які павялічыцца. У Мінску — да 1020 руб., у абласных цэнтрах — да 850 руб., у буйных гарадах — да 748 руб., у іншых населеных пунктах — да 567 руб.

Арэнда жылля

Падатак павялічыцца. У Мінску — да 50 рублёў за пакой, у абласных цэнтрах — да 46 руб., у раённых гарадах — да 31 руб., у пасёлках — да 22 руб.

Транспартны падатак

Стаўкі вырастуць. Для легкавых аўто да 1,5 тоны — 70 руб., больш за 3 тоны — 253 руб.

Падатак для заможных

Парог даходаў для выплаты падатку на звышдаходы (25%) павялічыцца да 220 тыс. руб. Для астатніх стаўка застанецца 13%.

Сабакі

Падатак на патэнцыйна небяспечныя пароды павялічыцца да 63 руб. у квартал, для астатніх — да 13 руб. Уводзяцца льготы для інвалідаў, пенсіянераў і шматдзетных сем’яў.

Крыптавалюта

Даходы ад аперацый з токенамі будуць абкладацца падаткам, акрамя здзелак праз рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій ці майнінгу.

Падарункі

Ліміт неабкладаемай падаткам сумы падарункаў павялічыцца з 10 431 да 11 516 руб.

Гэтыя змены скіраваныя на павелічэнне даходаў бюджэту дзяржавы.

Крыніца: Хартыя'97

нг