Беларуская Служба

Памілавана яшчэ 29 асуджаных з палітычных матываў

09.12.2024 12:20
Да гэтага на свабоду па памілаванні выйшлі 146 палітзняволеных.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

Падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 29 асоб, якія «здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», паведаміла 9 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод памілаваных — 11 жанчын і 18 мужчын, трое пенсіянераў, трое інвалідаў.

Гэта ўжо шостая хваля памілаванняў палітвязняў у 2024 годзе.

Да гэтага на свабоду па памілаванні выйшлі 146 чалавек.

Падпісанне памілаванняў палітвязняў выглядала так:

  • 7 лістапада Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 чалавека.
  • 16 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек.
  • 4 верасня стала вядома аб выхадзе на волю 30 асуджаных па «палітычных» артыкулах.
  • 16 жніўня Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэстнай накіраванасці».
  • 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў.

Важна падкрэсліць, што рэпрэсіі ідуць поўным ходам: у Беларусі працягваюцца затрыманні, суды, вобшукі.

вх