Беларуская Служба

НАУ прапануе ЕС увесці санкцыі супраць 40 беларускіх суддзяў

09.12.2024 13:06
«На кожнага з іх ёсць свой кейс».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне перадало ЕС дасье на 40 суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды.

«Гэта карпатліва сабраныя доказы іх удзелу ў рэпрэсіях. На кожнага з іх ёсць свой кейс», — заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

«Мы, каманда НАУ, дадзім ім выразны пасыл — забываць пра іх злачынствы і зламаныя жыцці ніхто не будзе. І за кожнае незаконнае рашэньне, за кожны палітычна матываваны прысуд абавязкова наступіць адказнасьць», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы НАУ.

вх