Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры атрымала ўзнагароду найлепшага гульца года Усясветнай тэніснай асацыяцыі (WTA) пасля таго, як здабыла два тытулы Вялікага шлема і завяршыла 2024 год на першым месцы ў рэйтынгу, паведамляе «Свабода».
У іншых выніках галасавання тэнісных СМІ Эма Навара была адзначана як спарт спартовец з найбольшым прагрэсам, Пола Бадоса «вяртаннем году», Лулу Сан «навічком году», а Сара Эрані і Жасмін Пааліні — найлепшай парнай камандай году.
26-гадовая беларуска Сабаленка выйграла два тытулы «Вялікага шлема» — Australian Open у студзені і U.S. Open у верасні. Таксама беларуска здабыла два іншыя тытулы ў гэтым сезоне. У кастрычніку яна абагнала польку Ігу Свёнтэк на першым месцы ў рэйтынгу.
Арына Сабаленка завершыць 2024 год у статусе першай ракеткі ўпершыню ў кар’еры.
аз