Беларуская Служба

Спевака Дзядзю Ваню асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

10.12.2024 12:53
Паводле версіі абвінавачання, Іван Вабішчэвіч узяў удзел у мітынгу 23 жніўня 2020 года.
   .
Іван Вабішчэвіч у судзе.sb.by

Спевака Дзядзю Ваню (Івана Вабішчэвіча) асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі». Яго прызналі вінаватым паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамдяе ПЦ «Вясна».

Паводле версіі абвінавачання, Іван Вабішчэвіч узяў удзел у мітынгу 23 жніўня 2020 года. Падчас яго ён нібыта выкарыстоўваў «пратэсную сімволіку» і рухаўся па праезнай частцы горада.

Суд адбыўся 10 снежня ў судзе Партызанскага раёну Мінска. Працэс узначальвала суддзя Вольга Царык.

Пра затрыманне спевака стала вядома ў лістападзе.

Дзядзю Ваню вызвалілі ў залі суда.

вх