Беларуская Служба

Еўразійская эканамічная камісія апублікавала даныя па заробках у Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстане і Кыргызстане

10.12.2024 18:06
У студзені – верасні 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года сярэднямесячная намінальная зарплата павялічылася ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

Еўразійская эканамічная камісія апублікавала даныя па заробках у Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстане і Кыргызстане. У студзені – верасні 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года сярэднямесячная намінальная зарплата павялічылася ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС.

Самыя высокія паказчыкі росту сярэднямесячнай рэальнай зарплаты зафіксаваны ў Беларусі (13,0%) і Расіі (9,0%).

Паводле папярэдніх разлікаў   зарплатны рэйтынг краін Еўразійскага эканамічнага саюза за дзевяць месяцаў бягучага года ў доларах выглядае так:

  • Расія - 928 долараў;
  • Казахстан - 854 долары;
  • Арменія - 713 долараў;
  • Беларусь - 690 долараў;
  • Кыргызстан - 409 долараў.

Такім чынам, па выніках студзеня – верасня 2024 года Рэспубліка Беларусь заняла 4-е месца ў зарплатным рэйтынгу дзяржаў ЕАЭС.

belmarket.by/вх