Беларуская Служба

На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам

11.12.2024 14:30
Сярод абвінавачанняў - паклёп і абраза Чык-Чырыка. Стэндап-коміку пагражае да пяці гадоў турмы.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

На Каляды пачынаецца завочны суд над стэндап-комікам Славам Камісаранкам. Імя 39-гадовага коміка з'явілася ў раскладзе судоў, паведамляе «Наша Ніва».

Вячаслава Камісаранка абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

За гэта мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі завочна і буйны штраф.

Суд адбудзецца 24 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Судзіць Камісаранку будзе Настасся Папко. Яна працуе па палітычных справах больш за 10 гадоў.

Нагадаем, пра будучы суд над Камісаранкам стала вядома ў жніўні 2024 года. Сам комік яшчэ напачатку 2022 года абвясціў, што яго шукае беларускі КДБ і з'ехаў з Расіі.

 аз


Журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў калоніі

10.12.2024 13:12
Палітзняволеную журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.