Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год. Прэмія, заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», чацвёрты раз уручаецца не ў Беларусі. Як паведамляе «Вясна», сёлета для кожнай з чатырох намінацый была прапанаваная самая вялікая колькасць асобаў і ініцыятыў.
Намінантаў прапануюць арганізацыі, якія далучыліся да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі і чыя дзейнасць адпавядае вызначэнню паняцця «праваабаронца», а таксама лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў. Па традыцыі, для ўручэння прэмій былі прадстаўленыя чатыры намінацыі.
У намінацыі «Праваабронца года-2024» прэмію атрымала Наста Базар - актывістка фемінісцкага руху, ініцыятарка хэштэга #ХопіцьГвалціць;
У намінацыі «Журналіст(ка) года-2024» - былі названыя два лаўрэаты. Імі сталі Фёдар Паўлючэнка і Дзіяна Пінчук.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024» - перамог дабрачынны фонд «BYSOL».
У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2024», быў узнагароджаны Ігар Ільяш, якога прадстаўляў Андрэй Шарэнда. Прэмію за зняволенага журналіста атрымаў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
аз