Беларуская Служба

МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў спробе завербаваць беларускага дыпламата ў Малдове

11.12.2024 16:32
МЗС таксама думае над «шэрагам іншых крокаў» у адказ на гэты «абуральны інцыдэнт».
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

11 снежня МЗС Беларусі заявіла, што ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажанну, паведамляе «Свабода» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Сцвярджаецца, што ноту пратэсту дыпламату ўручылі ў сувязі з нібыта спробай польскіх спецслужбаў «завербаваць беларускага дыпламата ў Малдове».

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што МЗС таксама думае над «шэрагам іншых крокаў» у адказ на гэты «абуральны інцыдэнт».

Учора на дзяржаўнай тэлевізіі выйшаў чарговы прапагандысцкі фільм, у якім заявілі, што Польшча нібыта спрабавала ў Кішынёве завербаваць беларускага дыпламата.

Сцвярджалася, што дыпламат адмовіўся ад супрацоўніцтва і нават зрабіў аўдыё- і відэазапісы сустрэчы. Спробу вербавання нібыта правёў у Кішынёве польскі дыпламат Марцін Грабовіч, прапануючы беларускаму калегу грошы за працу на спецслужбы Польшчы.

аз

 

У Расіі пашкоджаны чарговы помнік палякам, ахвярам сталінскіх рэпрэсій

11.12.2024 06:02
МЗС у Варшаве рыхтуе ноту пратэсту расійскім уладам.