Беларуская Служба

Пытанне перадачы звестак беларусаў у Польшчы застаецца нявырашаным - ЦБС

11.12.2024 17:34
Па гэтай справе прадстаўніцы арганізацыі накіравалі ліст у Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы.  
Беларускі пашпартфота: radyjo.net

Цэнтр беларускай салідарнасці заяўляе, што пытанне перадачы звестак беларусаў у Польшчы беларускім уладам застаецца нявырашаным. Пра гэта, паводле цэнтра сведчыць факт, што ён працягвае атрымліваць інфармацыю па гэтай справе ад грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы.

«У лістападзе гэтага года да нас напісала беларуска, якая атрымала статус уцекача ў Польшчы. Яна звярнулася ў Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS) па пытанні атрымання пенсіі. Нягледзячы на яе прававы статус, супрацоўнікі ZUS паведамілі ёй, што для прыняцця рашэння ім неабходна звярнуцца ў беларускія дзяржаўныя органы», – паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Прадстаўніцы арганізацыі накіравалі ў Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы ліст з пытаннем, ці можна вырашыць справу аб прызначэнні пенсіі жанчыне без кантактаў з уладамі Беларусі.

Раней аб падобных праблемах Цэнтру беларускай салідарнасці паведамлялі іншыя беларусы, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай або маюць статус уцекача ў Польшчы.

аз