Беларуская Служба

У Офісе Святланы Ціханоўскай стварылі бяспечную і ананімную форму для фіксацыі парушэнняў у Беларусі

12.12.2024 12:01
Гэта спосаб на тое, каб праўду пра сітуацыю ў Беларусі пачуюць людзі ва ўсім свеце.
У Офісе Святланы Ціханоўскай стварылі бяспечную і ананімную форму для фіксацыі парушэнняў у Беларусіtsikhanouskaya.org/скрыншот

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай паведаміла пра запуск ананімнай і бяспечнай формы для перадачы інфармацыі.



Прадстаўнікі дэмакратычнай лідаркі Беларусі, нагадваюць, што 26 студзеня ў Беларусі пройдуць #бязвыбары2025, то бок чарговая спроба рэжыму Лукашэнкі ўтрымаць уладу, ігнаруючы волю беларускага народа.

Яны адзначаюць, што на фоне гэтага сітуацыя ў краіне толькі пагаршаецца: колькасць арыштаў, затрыманняў і пераследаў імкліва расце. Гэта даказвае: прэзідэнцкія «выбары» не пра дэмакратыю, а пра яе інсцэніроўку, якая мае мэтай стварыць ілюзію легітымнасці і працягнуць рэпрэсіі супраць тых, хто змагаецца за незалежнасць і свабоду.

Менавіта ананімная форма для перадачы інфармацыі, падрыхтаваная камандай Офіса Святланы Ціханоўскай, дазволіць зафіксаваць кожнае парушэнне правоў чалавека і закона. Такім чынам праўду пра сітуацыю ў Беларусі пачуюць людзі ва ўсім свеце.

„Праз яе вы можаце бяспечна падзяліцца ўсім, што лічыце вартым”, - заахвочвае каманда Святланы Ціханоўскай.

аз

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселі

11.12.2024 07:11
Дні Беларусі ў Бруселі арганізоўваюцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам.