Беларуская Служба

У Баранавічах масавыя затрыманні па справе газеты «Intex-press», якая ўжо закрылася

12.12.2024 13:04
У індэксе свабоды прэсы Беларусь заняла 167-е месца.
    7 .
Па справе газеты затрымалі 7 чалавек. Фота: Радыё Свабода.

Напачатку снежня, паводле звестак ПЦ «Вясна», у Баранавічах прайшлі масавыя затрыманні работнікаў і журналістаў ліквідаванай прыватнай газеты «Intex-press». Вядома пра затрыманне 7 чалавек у рамках артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пасля выбараў рэдакцыя «Intex-press» сутыкнулася з блакіроўкамі, ператрусамі, штрафамі і канфіскацыяй тэхнікі.

Паводле дадзеных арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. Беларускую дзяржаву апярэджваюць у гэтым рэйтынгу толькі Кітай, М’янма і Ізраіль. Згодна з інфармацыяй, у Беларусі цяпер налічваецца як мінімум 40 палітычных зняволеных журналістаў.

У індэксе свабоды прэсы Беларусь заняла 167-е месца.

Адзін з самых вядомых зняволеных журналістаў рэжыму Лукашэнкі — гродзенскі журналіст і сябра «Саюза палякаў Беларусі» Анджэя Пачобута, затрыманы 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ» і «распальванне варожасці або варажнечы». МУС РБ унесла журналіста ў «спіс экстрэмістаў», КДБ — у пералік «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Белсат нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка быў гатовы абмяняць Пачобута на сяброў апазіцыйнага Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання (НАК) на чале з Паўлам Латушкам. Да журналіста не раз прыязджалі, прасілі напісаць прашэнне аб памілаванні, «каб ад яго пазбавіцца». Але ён на гэта не пойдзе. У калоніі ўсе выдатна разумеюць: каб выпусціць Пачобута, трэба рашэнне аднаго чалавека — Лукашэнкі.

Крыніцы: ПЦ "Вясна"/Беларусь Галаўнога Мозга/Свабода

нг