Беларуская Служба

Дзейнасць Віктара Бабарыкі натхніла былога палітвязня набыць карціну Шагала

12.12.2024 14:35
«Давялося растлумачыць французам, чый насамрэч Шагал».
     .
Ілля Салей набыў карціну Марка Шагала.Фота: DW

Юрыст і былы палітвязень Ілля Салей набыў літаграфію Марка Шагала на аўкцыёне Christie’s у Парыжы. Як ён паведаміў DW, кошт пакупкі склаў каля 3 тысяч еўра.

Пра аўкцыён Салей даведаўся некалькі месяцаў таму і, дзеля цікавасці, зарэгістраваўся.

«Большасць работ адразу адпала з-за высокай арыентыровачнай цаны. Таму я выбраў тую, якая адпавядала майму бюджэту і спадабалася візуальна. Гэта не алейны жывапіс, а літаграфія — гэтая праца паказаная на вокладцы кнігі пра літаграфіі Шагала».

На рашэнне аб набыцці юрыста натхніла дзейнасць Віктара Бабарыкі, часткай каманды якога ён быў у 2020 годзе.

«Вядома, мая пакупка не параўнальная з тым, што для нашай культуры зрабіў Віктар Дзмітрыевіч, але гэта ўсё ж такі мой невялікі ўнёсак. Давялося растлумачыць французам, чый насамрэч Шагал».

Паводле слоў Салея, пэўны час карціна будзе знаходзіцца ў «самым беларускім месцы Лондана» — у музеі пры бібліятэцы імя Скарыны.

Крыніца: DW Беларусь

нг