Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай, прапануе Еўропе аслабляць санкцыі супраць Беларусі, калі гэта дапаможа вызваляць палітвязняў. Сваю пазіцыю яна агучыла ў Еўрапейскім парламенце падчас «Дзён Беларусі» ў Бруселі.
Хоміч заявіла, што дыпламатычныя намаганні і міжнародная падтрымка па вызваленні палітвязняў прыносяць вынік.
Яна лічыць, што 207 палітвязняў, вызваленых у апошнія паўгода праз некалькі хваляў памілаванняў — гэта сігнал, на які трэба адказаць каардынаванымі дзеяннямі, каб працэс працягваўся.
На думку Хоміч, трэба:
- вітаць кожнае вызваленне як важнае гуманітарнае дасягненне;
- умацаваць дыпламатычныя намаганні для далейшых вызваленняў і пошуку рашэнняў;
- выкарыстоўваць гнуткія і стратэгічныя падыходы, уключаючы магчымасць паслаблення санкцый, калі гэта дапаможа гуманітарным намаганням.
Крыніца: Наша Ніва
нг