Беларуская Служба

Беларускі рэжым працягнуў бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін яшчэ на год

13.12.2024 13:20
Лукашэнкўскія СМІ патлумачылі прыняцце рашэння «папулярнасць беларускага бязвізу».
Ілюстрацыйны здымакImage by David Peterson from Pixabay/CC0

Іншаземцы па-ранейшаму змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна. Лукашэнкаўская тэлевізія паведаміла, што ўзурпатар прыняў рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў, «улічваючы папулярнасць беларускага "бязвізу" сярод іншаземцаў». 

Уязджаць у рэспубліку без візы праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску змогуць грамадзяне Эстоніі, Швецыі, Швейцарыі, Чэхіі, Мальты, Манака, Ірландыі, Іспаніі, Ісландыі, Люксембурга, Кіпра, Харватыі, Францыі, Германіі, Славакіі, Фінляндыі, Славеніі, Порту. Македоніі, Сан-Марына, Нарвегіі, Румыніі, Нідэрландаў, Ліхтэнштэйна, Італіі, Ватыкана, Даніі, Грэцыі, Венгрыі, Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны і Вялікабрытаніі. Ім будзе дазволена знаходзіцца ў краіне 30 сутак.»

З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму, з 2022 года, Беларусь наведала больш за мільён грамадзян краін Еўропы. Найбольшай папулярнасцю бязвізавы ўезд карыстаецца ў турыстаў з сумежных краін Еўрасаюза - Літвы, Латвіі, Польшчы.

юл