КДБ Беларусі 19 снежня дадаў заснавальніка сеткі медыцынскіх цэнтраў «Новы зрок» Алега Каўрыгіна ў «пералік арганізацыяў і фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Разам з Каўрыгіным у «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ восем чалавек, паведамляе «Белсат».
25 лістапада 2024 года заснавальніка «Новага зроку» завочна прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення свабоды паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Бізнесмена прызналі вінаватым у арганізацыі ўхілення ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, якое выклікала прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры, а таксама ў арганізацыі ўхілення ад выплаты страхавых узносаў, якое выклікала прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры.
Раней Каўрыгін у інтэрв'ю казаў, што лічыць прысуд «папярэджаннем іншым бізнесменам, іншым сумленным людзям, каб яны сядзелі дома, каб яны не адкрывалі рота».
Абскарджваць прысуд Алег Каўрыгін не збіраецца: кажа, фізічна не можа гэтага зрабіць, бо не мае магчымасці нават атрымаць з суда тэкст прыгавору.
вс