Беларуская Служба

Выйшла на свабоду палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк

01.02.2025 10:11
Выйшла на свабоду палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
 -.
Паліна Шарэнда-Панасюк.Фота: Spring96.org

«Самы лепшы дзень! Паліна на волі!» — напісаў у фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна выйшла на свабоду па сканчэньні чацвёртага тэрміну. Чатыры гады і 1 месяц за кратамі.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў пачатку 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратам,  першапачаткова жанчына была асуджаная на два з паловай гады, потым ёй двойчы дадавалі па году калоніі.

За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт.

На волі ў эміграцыі жанчыну чакае сям'я — двое сыноў, муж.

вх