Беларуская Служба

Belavia працягвае продаж квіткоў у Екацярынбург, Казань і Самару, хоць іншыя кампаніі скасавалі палёты

27.12.2024 13:06
У раскладзе пазначана, што затрымліваецца адзін рэйс з Шарамецьева (Масква), які выконвае кампанія «Аэрофлот» на самалёце Boeing 737-800.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Авіякампанія Belavia працягвае ажыццяўляць рэйсы ў расійскія гарады, у якія замежныя авіякампаніі скасавалі або абмежавалі палёты, паведамляе «Свабода».

Паводле анлайн-раскладу, 27 снежня ў 11:40 з аэрапорту «Мінск» у Екацерынбург вылецеў самалёт Belavia Embraer E-195, а ў 5:30 у Мінск прыляцеў борт Embraer E-195 з Астаны (Казахстан).

У раскладзе пазначана, што затрымліваецца адзін рэйс з Шарамецьева (Масква), які выконвае кампанія «Аэрофлот» на самалёце Boeing 737-800.

На сайце авіякампаніі Belavia прапануюць для продажу квіткі ў шэраг іншых гарадоў Расіі — Екацерынбург, Казань, Самару, Растоў і Сочы. У трох з іх раніцай 27 снежня ўводзілі абмежаванні дзеля бяспекі цывільных палётаў.



27 снежня стала вядома, што ранішні рэйс авіякампаніі Azerbaijan Airlines з Баку ў Мінеральныя Воды вярнуўся ў аэрапорт вылету. Перад гэтым кампанія, самалёт якой пацярпеў катастрофу ў Казахстане, паведаміла аб спыненні палётаў па маршрутах Баку — Грозны — Баку і Баку — Махачкала — Баку да завяршэння расследавання авіякатастрофы ў Казахстане.

Казахстанская авіякампанія QAZAQ AIR абвясціла аб часовым спыненні выканання авіярэйсаў па маршруце Астана — Екацерынбург з 28 снежня да 27 студзеня 2025 года.

Як паведаміла выданьне The Times of Israel, ізраільская авіякампанія El Al таксама часова спыніла рэйсы з Тель-Авіва ў Маскву ў сувязі з «падзеямі ў расійскай паветранай прасторы». Палёты прыпынілі на тыдзень. Іх адновяць пасля паўторнай ацэнкі рызык.

25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, на борце якога знаходзіліся 62 пасажыры і пяць членаў экіпажа, пацярпеў крушэнне на захадзе Казахстану. Паводле апошніх звестак, выжылі 32 чалавекі, 11 пацярпелых у цяжкім стане.

Афіцыйнай версіі прычын катастрофы пакуль няма, ідзе расследаванне. Сярод версій, якія называлі розныя ведамствы і крыніцы СМІ, сутыкненне з чарадой птушак, выбух кіслароднага балона на борце, тэхнічная няспраўнасць, а таксама ракета ад расійскіх СПА, якія нібыта спрабавалі збіць украінскія беспілотнікі. Увечары 25 снежня стала вядома, што знайшлі «чорную скрыню».

Улады Расіі, Азербайджану і Казахстану афіцыйна не каментуюць прычын, праз якія самалёт пацярпеў крушэнне.

аз

Euronews: прычынай крушэння самалёта ў Казахстане стала расійская ракета

26.12.2024 10:17
Пасажырскі самалёт Embraer-190, які разбіўся ў сераду на захадзе Казахстана, мог быць пашкоджаны расійскай сістэмай СПА, якая адбівала атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Грозны.