За 2024 год «Беларуснафта» здабыла 1 938 тыс. т нафты. «Гэта рэкорд апошніх 29 гадоў», - падкрэслілі на прадпрыемстве.
Са свідравін, прасвідраваных за гэты год, беларускія нафтавікі дасталі больш за 203 тыс. т сыравіны – гэта беспрэцэдэнтна высокі вынік.
Паводле крыніцы інфармацыі, павялічыліся запасы нафты - прырост перавышае гадавы ўзровень нафтаздабычы больш як на 700 тыс. т.
«Такога паказчыка не было больш за 40 гадоў», - расказалі ў кампаніі, дадаючы, што ў 2024 годзе былі адкрыты новыя вытворчасці і даччыныя кампаніі, стартавала мноства перспектыўных праектаў, умацоўваліся сувязі з партнёрамі за мяжой.
Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» было створанае ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, нагадвае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
аз