Беларуская Служба

У Мінску завочна асуджаны комік Слава Камісаранка

30.12.2024 12:33
Слава Камісаранка — адзін з самых вядомых беларускіх стэндапераў.
 .
Слава Камісаранка.Фота: Скрыншот відэа

У Беларусі завочна ў рамках так званай «спецвытворчасці» асуджаны комік Слава Камісаранка. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Анастасія Папко). Камісаранку прызналі вінаватым у «паклёпе на Лукашэнку», «абразе Лукашэнкі» і «распальванні варожасці». Прысуд — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, — паведамляе euroradio.fm.

Слава Камісаранка — адзін з самых вядомых беларускіх стэндапераў. Яго «фішка» ў палітычных жартах — характарыстыка «Чык-чырык» для Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля падаўлення пратэстаў у 2020-м і пачатку масавых рэпрэсій комік быў вымушаны пакінуць Беларусь. Спачатку «спецвытворчасць» пачыналі супраць палітыкаў, экспертаў і блогераў. Цяпер Следчы камітэт дабраўся да стэндапераў.

эж