Беларуская Служба

За 2024 год у Беларусі асудзілі як мінімум 1 721 чалавека

31.12.2024 12:01
Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах – пазбаўленне волі.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як мінімум 1 721 чалавек быў асуджаны па палітычных крымінальных справах у Беларусі за 2024 год. З іх 1 241 мужчына (72,1%), 480 (27,9%) жанчын, паведамляе «Вясна».



Сярод агульнай колькасці асуджаных 21 чалавек пенсійнага ўзросту: 14 жанчын і 7 мужчын.

Праваабаронцы паведамляюць, што сёлета ў Беларусі працягваецца практыка завочных судоў. На 144 чалавекі заведзена спецвытворчасць.

Больш за ўсё палітычных судоў адбылося ў Мінску, меней за ўсё – у Магілёўскай і Віцебскай вобласцях.

Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах – пазбаўленне волі. Да зняволення асудзілі агулам 55,4 % беларусаў. А самай папулярнай нагодай для палітычных крымінальных судоў застаецца ўдзел у акцыях пратэсту – паводле арт. 342 КК асудзілі 1 019 чалавек.

аз

Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

30.12.2024 13:43
Вернікі раней паведамлялі парталу katolik.life, што Акалатовіча вінавацілі ў тым, што ён камусьці выдаў нейкую таямніцу.