Беларуская Служба

Жонка выдадзенага ў Беларусь каліноўца Верамейчыка хоча дамагчыся ўключэння яго ў спіс на абмен

31.12.2024 15:20
Жонка дэпартаванага ў Беларусь з В'етнама экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка дабіваецца, каб яе мужа ўключылі ў спісы для абмену палоннымі.
   .
Вераймейчые падчас выдачы Беларусі.screenshot video

Пра гэта Яўгенія Верамейчык расказала рускай службе «Бі-бі-сі». Паводле жанчыны, важна, каб у выпадку абмену знайшлася дзяржава, якая дапаможа Васілю.

Яна адзначыла, што блізкія не  могуць разлічваць на Літву, якая прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бяспецы». Магчымым сцэнаром можа быць зняццё забароны на ўезд, якую ўвяла для Верамейчыка Украіна, і пасля гэтага — уключэння яго ў спісы на абмен.

У сюжэце «Бі-бі-сі» сітуацыю з Васілём пракаментаваў кіраўнік Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы Гедрымас Еглінскас. У яго «няма прычын сумнявацца ў рашэнні спецслужбаў краіны». Прызнанне Верамейчыка пагрозай нацыянальнай бяспецы і забарону на ўезд для яго ў Ещрасаюз ён назваў «правільным рашэннем».

Васіль Верамейчык — былы баец палка Каліноўскага (пазыўны «Пацук»). У 2020 годзе ён удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, пасля чаго паехаў ва Украіну. Быў паранены падчас вайны з Расіяй, пасля камісавання спрабаваў легалізавацца ў Літве і пасля адмовы пэўны час жыў у В'етнаме, дзе яго затрымала паліцыя і перадала ўладам Беларусі.

вх