Беларуская Служба

У бацькоў, якія прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць забіраць дзяцей

02.01.2025 12:01
Гэтым пагражае атрыманне статусу дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзеці, чые бацькі прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць атрымліваць статус такіх, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), вынікае з пастановы Савета міністраў ад 30 снежня 2024 года № 1055 «Аб прызнанні дзяцей такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне». Дакумент афіцыйна апублікаваны і набыў моц 1 студзеня 2025 года, паведамляе «Позірк».

У прыватнасці, згодна з дакументам, паказчыкам сацыяльна небяспечнага становішча з’яўляецца ўстанаўленне фактаў прыцягнення бацькоў і (або) вызвалення іх ад адміністрацыйнай адказнасці, напрыклад, за карыстанне незалежнымі крыніцамі інфармацыі, якія ўлады лічаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» (арт. 19.11).

Падобная пагроза для дзіцяці звязаная таксама з удзелам непаўналетняга ў сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, іншым масавым мерапрыемстве, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку (арт. 19.4); хуліганства, у тым ліку нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы(арт. 19.1);  за нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і прывітанне: «Жыве Беларусь!» (арт. 19.10); і г.д. Пастанова ўрада будзе прымяняцца заднім днём.

Сярод мер «дзяржаўнай абароны» - пазбаўленне бацькоўскіх правоў і адбіранне дзіцяці з сям’і.

аз

За 2024 год у Беларусі асудзілі як мінімум 1 721 чалавека

31.12.2024 12:01
Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах – пазбаўленне волі.