Беларуская Служба

Жодзінскіх былых сілавікоў будуць судзіць за зварот да калег у жніўні 2020-га

02.01.2025 15:44
У жніўні 2020 года Дзмітрый Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільін, Ігар Кісляк і Віталь Папроцкі запісалі відэазварот да сілавікоў, у якім заклікалі былых калег «не выступаць карнікамі».
 :  ,  ,  ,  ,
Злева направа: Дзмітрый Удовін, Віталь Папроцкі, Вячаслаў Ільіч, Андрэй Дарошка, Ігар Кісляк .

Пяць былых сілавікоў будуць судзіць па артыкулах аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК) і нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК). Суд над імі распачнецца ў Мінскім абласным судзе 13 студзеня. Як заўважае выданне «Наша Нiва», паводле згаданых артыкулаў, былым сілавікам пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. 

У жніўні 2020 года Дзмітрый Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільін, Ігар Кісляк і Віталь Папроцкі запісалі відэазварот да сілавікоў, у якім заклікалі былых калег «не выступаць карнікамі».

Ігар Кісляк узначальваў аддзел ГУБАЗіК Барысаўскага РАУС. Ён звольніўся з органаў у 2012 годзе. Вячаслаў Ільін быў намеснікам начальніка Жодзінскага ГАУС, узначальваў крымінальную міліцыю і выйшаў у адстаўку ў 2008 годзе. Андрэй Дарошка быў намеснікам начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалагічным забеспячэнні і кадрах, выйшаў на пенсію ў 2012 годзе. Віталі Папроцкі быў начальнікам Смалявіцкага раённага аддзела Следчага камітэта. Дзмітрый Удовін працаваў у Жодзінскім ГАУС і ў Следчым камітэце.

эж